«

»

Апр 13

Гульня-экскурсія “Вы прыйшлі ў бібліятэку”

У філіяле “Дзіцячая бібліятэка” весела і цікава прайшла гульня-экскурсія “Вы прыйшлі ў бібліятэку”. На мерапрыемства прыйшлі вучні 1 “А” класа СШ 3.

Дзецям расказалі пра працу дзіцячай бібліятэкі, правілы паводзін на абанеменце і ў чытальнай зале. З дапамогай бібліятэчнай цуда-кветачкі дзеці ўспаміналі правілы абыходжання з кнігай.

Потым школьнікам прапанавалі гульні і конкурсы: “Так-Не”, “Я,не Я”, “Што бывае ў бібліятэцы”, “Адгадай казкі”, “Выправі памылкі”, “Знайдзі герояў”. Дзеці паказалі сваю эрудыцыю, веданне казак, разглядалі гульнёвыя кнігі, дзяліліся ўражаннямі.

Завяршылася экскурсія праглядам вясёлага мультфільма “Козья хатка”. Усім першакласнікам раздалі візіткі дзіцячай бібліятэкі.

Добавить комментарий