Правілы карыстання

Правы карыстальнiкаў бiблiятэк

  1. Права на карыстанне дзiцячай бiблiятэкай мае кожны грамадзянiн горада незалежна ад полу, узросту, нацыянальнасцi, адукацыi, сацыяльнага становiшча, палiтычных перакананняў i прафесiйнай прыналежнасцi, але прыярытэтным з’яўляецца абслугоўванне дзяцей.
  2. Карыстальнiкi бiблiятэк маюць права: атрымлiваць поўную iнфармацыю аб фондах, доступу да дакументаў i кансультацыйнай дапамогi ў пошуку i выбары крынiц iнфармацыi; браць у часовае карыстанне кнiгi, iншыя творы друку i матэрыялы з фондаў бiблiятэк; атрымлiваць неабходную бiблiяграфiчную iнфармацыю; прымаць удзел у масавых мерапрыемствах, якiя праводзiць бiблiятэка; абскардзiць ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку незаконныя дзеяннi службовых асоб бiблiятэкi, якiя ўцiскаюць правы карыстальнiка.
  3. Асобы, якiя часова пражываюць у зоне абслугоўвання бiблiятэкi, маюць права карыстання толькi чытальнымi заламi бiблiятэкi.
  4. Выдача i абмен кнiг дзецям-iнвалiдам у неабходных выпадках можа праводзiцца ў iх на даму работнiкамi бiблiятэкi.

kozaАбавязкi карыстальнiкаў дзiцячых бiблiятэк

  1. Пры запiсе ў бiблiятэку грамадзянiн павiнен прад’явiць пашпарт альбо дакумент, які яго замяняе, паведамiць неабходныя для афармлення звесткi, запоўнiць рэгiстрацыйныя дакументы i падцвердзiць згоду на выкананне правiлаў карыстання бiблiятэкi сваiм подпiсам. Дзецi i падлеткi да 14 гадоў запiсваюцца ў бiблiятэку па прад’яўленню пашпарта бацькоў альбо дакумента апекуноў. Падлеткі пасля 14 гадоў запісваюцца ў бібліятэку па асабістаму пашпарту пры яго наяўнасці.
  2. Чытач можа атрымаць у бібліятэцы на дом дакументы тэрмiнам да 30 дзён. Тэрмін карыстання новымі паступленнямі і літаратурай павышанага попыту можа быць скарочаны бібліятэкай.
  3. Чытачы абавязаны беражлiва адносiцца да бiблiятэчных фондаў: вяртаць выданнi ў вызначаны бiблiятэкай тэрмiн, не выносiць з памяшкання калi яны не запiсаны ў фармуляры чытача. Пры атрыманнi бiблiятэчных дакументаў з якiмi-небудь дэфектамi карыстальнiкi паведамляюць аб гэтым бiблiятэкару.
  4. Чытачы, якiя страцiлi дакументы з фондаў бiблiятэкi, або нанеслi iм шкоду, павiнны замянiць iх адпаведнымi цi прызнанымi бiблiятэкай раўназначнымi.
  5. За страту дакументаў з фондаў бiблiятэкi або нанясенне iм незаменнай шкоды непаўналетнiмi карыстальнiкамi адказнасць нясуць iх бацькi цi апекуны.
  6. За парушэнне правiлаў карыстання дзiцячай бiблiятэкай карыстальнiкi могуць быць пазбаўлены права карыстання на тэрмiн да 30 дзён, а за асаблiва цяжкiя парушэннi, прадугледжаныя дзеючым заканадаўствам, нясуць матэрыяльную або крымiнальную адказнасць.

Абавязкі дзіцячых бібліятэк па абслугоўванню карыстальнікаў

Бібліятэкі абавязаны:

  • абслугоўваць карыстальнікаў у адпаведнасці з палажэннем аб дзіцячай бібліятэцы;
  • даваць поўную інфармацыю карыстальнікам аб наяўнасці дакументаў у бібліятэцы, забяспечыць ім магчымасць карыстання каталогамі, картатэкамі, бібліяграфічнымі і інфармацыйнымі дакументамі, аказваць дапамогу ў падборы неабходных дакументаў;
  • інфармаваць карыстальнікаў аб усіх відах паслуг, якія забяспечвае бібліятэка, у тым ліку платных. Пералік платных паслуг і прэйскуранты цэн на іх размяшчаць на дошках інфармацыі;
  • сачыць за своечасовым зваротам у бібліятэку выдадзеных чытачам дакументаў;
  • забяспечваць высокую культуру абслугоўвання, стварараць спрыяльныя ўмовы для работы ў бібліятэцы.