Кнігі на роднай мове

 

 

Уладзімір Мазго “Казкі ката Марахода”

Пабачыла свет новая кніга вершаў вядомага беларускага пісьменніка Уладзіміра Мінавіча Мазго “Казкі ката Марахода”.

Калі вы яшчэ не чулі пра неверагодныя прыгоды ката-марахода, хутчэй бярыцеся за гэтую кнігу, бо вас чакаюць розныя дзівосы: і кругасветнае падарожжа з галоўным героем, і перамога над марскімі піратамі, і танцы ў Антарктыдзе з вясёлымі пінгвінамі, і сяброўства з кітом-веліканам, і безліч іншых цудаў… Кніга вучыць дабрыні і шчырасці, любові да радзімы і адказнасці за ўсё жывое на зямлі. Вершы аздоблены малюнкамі мастачкі Віялеты Жук.

Алена Шчарбакова “Казачны горад”

Кастусь з Васільком сёння пасварыліся першы раз у жыцці! Праз дзяўчынку! У той самы момант сяброўства скончылася… Дзеці апынуліся ў Казачным горадзе, дзе за імі па пятах ходзіць дзяўчынка Абразка, бабуля Злосць і дзядзька Гонар. Каб вярнуць сяброўства і зноў апынуцца дома, Кастусю, Васільку і Веранічцы давядзецца пераадолець шмат перашкод і прйсці праз цяжкія выпрабаванні.

 

 

 

 

Таццяна Дамаронак “Казкі бабулі Белай Вароны”

У 2022 годзе ў “Выдавецтве “Беларусь” выйшла новая кніга казак Таццяны Дамаронак “Казкі бабулі Белай Вароны”, якая прызначана для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту. У ёй сабраны вясёлыя займальныя казкі пра звяроў і птушках, хатніх жывёл. Разам з героямі казак юны чытач пагасцюе ў чорнага і белага буслоў, пакажа нашу беларускую зямлю нябеснай зорачцы, паплавае на плытку па рацэ, пазнаёміцца з бабром і яго суседзямі, лясным коцікам і яго сяброўкай кошачкай, жарабятамі, расамахай, сямейкай вераб’ёў, качанят, парасём і кацянём, самастойным сланянём, выкупаецца ў залатым вадаспадзе, апынецца на халоднай зямлі Арктыкі і Антарктыды, у паўночнай тундры і гарачай Індыі. Усе казачныя героі добрыя, спагадлівыя, вясёлыя, адважныя, дапамагаюць адно аднаму, шчыра кахаюць і ўмеюць сябраваць. Кожны, хто разгорне гэтую маляўнічую кнігу, знойдзе шмат цікавага, пазнавальнага і цудоўнага на яе старонках. Выдатная мастачка Анастасія Балыш зрабіла цудоўныя маляўнічыя ілюстрацыі да гэтай кнігі.

 

Таццяна Дамаронак “Маша i яе чароўны лес”

Казачная аповесць пра жыццё сучаснай дзяўчынкі ў чароўным лесе, які любяць і берагуць казачныя Феі: Вясна, Лета, Восень, Зіма. Феі ведаюцьгаспадыню лесу – Машу, дачушку лесніка. Яна жыве ў хатцы, пабудаванай пасярод дрымучага лесу. У гэтым лесе схавалася невялікае возера. За лесам – вёска, дзе жывуць бабуля і школьныя сябры дзяўчынкі. Маша любіць прыроду, яна ўважліва назірае за зменамі, якія адбываюцца на працягу года ў яе родным лясным царстве.

Таццяна Дамаронак “Караблі, моры і акіяны”

У  выдавецтве “Беларусь” выйшла з друку кніга казак Т.Дамаронак “Караблі, моры і акіяны”. Прыгожыя ілюстрацыі да казак зрабіла вядомая мастачка Анастасія Балыш. Гэта кніга для тых, хто марыць адправіцца ў вандраванні ў самыя цікавыя куткі нашай планеты. Разам з казачнымі персанажамі вы здзейсніце віртуальныя вандраванні па морам і акіянам, пажывяце разам з марскімі птушкамі на закінутай у акіяне бязлюднай выспе, спусціцеся ў глыбіні паўночных мораў, папаплаваеце на акіянскім караблі, адправіцеся ў вандраванне з папяровым караблікам па вялікай рацэ, апусціцеся на дно акіяна, каб паглядзець на “зорнае неба”. А яшчэ вы даведаецеся шмат цікавага пра жыццё марскіх птушак і звяроў. Героі казак пакажуць прыклады дабрыні, спагадлівасці, узаемадапамогі, павагі, любові і шчырага сяброўства. Зборнік казак прызначаны для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту.

Жанна Міус “Малёк Удалёк і Жах — Рыба”

Адважны Малёк Удалёк адпраўляецца разам з сябрамі Малёршыкам, Маля́зікам і Малёкунем падарожнічаць па чароўным возеры. У гэты час насельнікам возера пагражае ненажэрная пачвара Жах-Рыба. Яна глытае ўсё і ўсіх без разбору і расце неймаверна хутка. Сябры рашаюць змагацца. Але як гэта зрабіць, калі вялікаму злу супрацьстаіць толькі смеласць і рашучасць чатырох маленечкіх рыбак?

Наталля Бучынская “Рыцар Квых і «жабіны вочкі»

Зоська ніяк не можа забыцца пра свае сонна-казачныя прыгоды. Яна стараецца выправіць крыўду, якую ўчыніла прынцу суседняга каралеўства. Дзяўчынка разам з Квыхам і Кваканцыяй выпраўляецца ва ўладанні Жудаса Першага. Трапіўшы ў палон, яна бліжэй знаёміцца за прынцам Казімірам і распрацоўвае са сваёй кампаніяй план яго выратавання.

Нечаканыя падзеі і пераўтварэнні чакаюць герояў гэтай казачнай гісторыі.

 

Алесь Марціновіч “Ліза — пераможца тыгра”

Галоўная гераіня аповесці — кошка Ліза, сяброўка Альмы. Сярод персанажаў дзяўчынка Арышка і хлопчык Ярык, карова Муфу і галубы Кеша і Геша, лунацік Кіс-Гаў і сарока Пільнае Вока, а таксама тыгр Кінг, які ўцякаў ад Лізы, як спалоханы заяц. Твор захапляе нечаканымі і неверагоднымі прыгодамі.

Кацярына Хадасевіч-Лісавая “Загадка прынцэсы Агнэсы”

У гэтай кнізе жывуць прыўкрасныя прынцэсы, багатыя каралі і кемлівыя ды разумныя людзі з народу. Тры казкі і іх персанажаў аб’ядноўвае старажытная забава, якую называюць мастацтвам, навукай і гульнёй. Гэта шахматы! Яны паспрыялі героям кнігі развеяць злыя чары, здабыць жаданае шчасце і знайсці сапраўднае каханне! Пра ўсё таямнічае, загадкавае, чароўнае, што адбылося праз незвычайныя шахматныя партыі, чытайце ў кнізе Кацярыны Хадасевіч-Лісавой «Загадка прынцэсы Агнэсы».

Кацярына Хадасевіч-Лісавая “Казкі сівой даўніны”

Таямнічае заўсёды існавала і існуе побач з намі. У загадкавых істот верылі продкі, не сумняваліся і у тым, што некаторыя людзі валодаюць незвычайнымі здольнасцямі. Пра гэта – казкі Кацярыны Хадасевіч-Лісавой. Калі ў вас жыве дух авантурызму, то гэтыя творы абавязкова прыйдуцца вам даспадобы.

 

Міхась Пазнякоў “Канцэрт”

Зборнік, які пабачыў свет у Выдавецкім доме «Звязда», уключае пяць раздзелаў: вершы сабраны ў «Дамок для Рэкса»; лічылкі — у раздзел «Звон звініць на цэлы свет»; каламбуры, крылатыя выразы — «Не бывае ў Томы ўтомы»; смяшынкі, небыліцы — «На бярозе спеюць грушы»; а загадкі — «Ног не маюць, а бягуць».

Паэт выступае вопытным мовазнаўцам, сапраўдным настаўнікам роднай мовы. Часам і смешна ад яго прыдумак, а часам яны прымушаюць спыніць хаду і задумацца, шукаючы адгадку. З кнігай Міхася Пазнякова трэба працаваць. Заявіўшы назвай «Канцэрт» пэўнае відовішча, амаль тэатральнае дзейства, магчыма, і захапляльнае, аўтар ад твора да твора настройвае чытача на працу душы, на суперажыванне разам з творчай фантазіяй аўтара.

 

Васіль Леўскі, Мікалай Васілеўскі “Казкі ката Грамапападомуса”

Кот, якога завуць Грамапападомус, можа размаўляць па-чалавечы. А яшчэ ён ведае шмат казачных гісторый, якія папрасіў запісаць сваіх сяброў, дзіцячых пісьменнікаў Васіля Леўскага і Мікалая Васілеўскага. Усе яго страшныя і смеш- ныя, павучальныя і пацешныя казкі, як сцвярджае сам Грамапападомус, — чы- стая праўда. Ну а каб усе яму паверылі, кот прапанаваў знакамітай мастачцы Аксане Аракчэевай праілюстраваць кожную з іх. На яе малюнках усё атрыма- лася так, як і было на самай справе. Зноў не верыце? Тады глядзіце і чытайце гэтую кніжку. Мур-мяў!

   

Галіна Пшонік “Штукарствы месяцавага зайчыка”

Калі ты цікаўны, смелы, рызыкоўны, лічы , што маеш усе шанцы трапіць у захапляльную, хаця, цалкам магчыма, і небяспечную гісторыю. Так і здарылася са звычайнай дзяўчынкай Галачкай, якая загадкавым чынам наўпрост са свайго старога лецішча патрапіла ў дзіуны маёнтак Плоская Гара, захоплены злавеснай і магутнай паннай Ліхтугай. Пра тое, у чым заключалася гэтая магутнасць і якія выпрабаванні напаткалі Галачку і яе нечаканых сяброў, вы пачытаеце ў кніжцы «Штукарствы месяцавага зайчыка».

   

Вікторыя Карась “Домік добрай казкі”

У дзівосным «Доміку добрай казкі» Вікторыі Карась – месцы, дзе жывуць шчырасць і дабрыня, захапленне і надзея, сяброўства і шчасце, – цёпла і ўтульна, як у матуліных абдымках. Пяць чароўных гісторый для дзяцей і дарослых дзяцей (абавязкова неверагодных летуценнікаў і фантазёраў), ветліва чакаюць, каб, як цёпленькай коўдрай, укрыць чытачоў сапраўдным чараўніцтвам. Няхай цуд жыве ў кожным сэрцы!

 

 

  Анатоль Зэкаў “Калаўрот хлапечых прыгод”

Аўтар кнігі «Калаўрот хлапечых прыгод», якую складаюць міні-аповесць «Мікітавы канікулы, або Гарадскі хлопчык у вёсцы», апавяданні, былі і мініяцюры, запрашае юных чытачоў акунуцца ў рэальны свет жыцця дзяцей, распавядае пра іх гульні і забавы, радасці і засмучэнні, заклікае шанаваць прыроду і яшчэ больш палюбіць братоў нашых меншых, вучыць пазбаўляцца дрэнных звычак, быць сумленнымі і справядлівымі, не баяцца цяжкасцей.

 
Кацярына Хадасевіч-Лісавая “Гаспадыня Ліловага цмока. Помста Змрочнага птаха”
“Гаспадыня Ліловага цмока”
Гэты жахліўчык не пакіне раўнадушным ніводнага юнага аматара паказытаць сабе нервы. Гісторыя пачынаецца з таго, што сяброўкі Віка, Даша і Аліна вырашаюць дапамагчы суседцы і пасядзець з яе малым сынам, пакуль тая будзе на працы. Здавалася б, што можа здарыцца ў дзень з трыма амаль дарослымі і такімі самастойнымі дзяўчынкамі ў звычайнай вясковай хаце? Быццам нічога, але… Чаму так загадкава падміргвае цмок, намаляваны на суседчынай сумцы? І што ў стрывожыла ката Філю? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні —пад вокладкай кнігі…
  “Помста Змрочнага птаха”

Чарговая страшная гісторыя, ад якой ажно дрыжыкі працінаюць, а душа ў пяты ідзе! Пазбегнуўшы абавязку пільнаваць малодшага брата, Сцёпа збіраецца паездзіць на ровары ў кампаніі лепшых сяброў Мікіты і Жэні. Але планы зноў неспадзявана парушаюцца… Ніякіх ровараў, пакуль цэгла не будзе перанесена з гаража да ганка! Працы на пятнаццаць хвілін, але на шляху хлопчыкаў нечакана паўстае таямнічая звышнатуральная сіла…

   

Кацярына Хадасевіч-Лісавая “Вухуцік і яго таямніца”

Дзяўчынка Улада з Зямлі і хлопчык Вухуцік з далёкай таямнічай планеты Вухуціі сустрэліся і пасябравалі. А для сапраўднага сяброўства, як вядома, не існуе адлегласцей і перашкод. Дзеці разам падарожнічалі па космасе, тэлепартаваліся адно да аднаго ў госці, весяліліся, знаёміліся з жыццём на новых для іх планетах, траплялі ў розныя цікавыя сітуацыі…

І вось аднойчы зусім выпадкова адкрылі таямніцу, якая перайначыла жыццё Вухуціка і задала яму складаную загадку. У захапляльнай казачнай гісторыі сябры разам паспрабуюць знайсці адказ на яе. Яны пераканаюцца, што сустрэліся і пасябравалі зусім невыпадкова, таму што…

 

  Алесь Карлюкевіч. “Пясочнае мора”: казкі і апавяданні

Дзяцінства — гэта радасць, гульні, верныя сябры, клапатлівыя бацькі, любімая школа. У новым зборніку казак і апавяданняў А. Карлюкевіч адкрывае сусвет дзяцей, паказвае іх таямніцы, мары. што лепш: узяць ад прыроды ці зрабіць нешта добрае для яе? Што дапаможа ў складанай сітуацыі? Ці есть месца для мары? Чый гасцінец лепшы? Любы колер — гэта які? Якія правы ў чарапахі? і ці заўседы бацькі добрыя? Адказ на гэтыя пытанні дзеці і дарослыя знойдуць у кнізе.

  Алена Стэльмах “Супоўніца Міла”

«Супоўніца Міла» – добрая, сардэчная казка пра непрыкметныя на першы погляд рэчы, якіх багата вакол нас. Многія з іх з цягам часу становяцца для чалавека найвялікшайкаштоўнасцю. Пацвярджэннем таму гісторыя чароўнай супоўніцы Мілы, мара якой – хутчэй з паліцы крамы трапіць на стол, каб яднаць вакол сябе ўсю сям’ю. У кнізе шмат пазнавальнага пра гісторыю ганчарнай справы – спрадвечны занятак беларусаў. Ім захоплены не толькі Майстар Марцін, яго юныя сябры, але і дасціпны кот Апалон.

   

Мікола Маляўка “Каштаны ў шакладзе”

У новай паэтычнай кніжцы вядомага беларускага пісьменніка Міколы Маляўкі «Каштаны ў шакаладзе» сабраны творы пра наша жыццё, пра мір і рэха далёкай вайны, пра вучобу, працу і адпачынак дзяцей, пра маляўнічую прыроду роднага краю, пра нашых сучаснікаў і слынных продкаў, пра тую духоўную спадчыну, якую пакінулі яны нам, сваім нашчадкам.

Гэтыя «вечныя» тэмы заўжды былі блізкія і цікавыя для многіх беларускіх мастакоў. З іх цудоўнымі карцінамі знаёміць чытача своеасаблівая мастацкая галерэя, якая размешчана ў кнізе.

  Кацярына Хадасевіч-Лісавая “Прыгоды лісачкі Красуні”: казачныя аповесці (Казкі кніжнай феі)

Абаяльная і вясёлая гераіня казачнай аповесці лісачка Красуня перасялілася ў Дзівосны лес з мегаполіса. Яе гарадское мінулае мае таямніцу, якую яна не спяшаецца адкрываць… На новым месцы лісічка шукае і знаходзіць сяброў. Разам з абаяльнымі казачнымі героямі чытач перажыве захапляльныя прыгоды, нечаканыя падзеі, страшныя здарэнні і нават разблытае сапраўдную дэтэктыўную гісторыю.

 

  Баравікова, Р.А. Свята ў хату: народны каляндар часопіса «Вясёлка»

Мінск : Адукацвя і выхаванне, 2015. — 40 с.: іл. — ISBN 978-985-471-759-3.

Гэты незвычайны казачны каляндар правядзе дзяцей і дарослых па сцяжынках старажытных беларускіх свят.
Да кожнага свята вядомая пісьменніца Раіса Баравікова напісала займальную казачную гісторыю «Шчадрэц» (студзень), «Масленіца» (люты), «Гуканне вясны» (сакавік), «Вербніца» (красавік), «Юр’я» (май), «Сёмуха» (чэрвень), «Купалле» (ліпень), «Жніво» (жнівень), «Багач» (верасень), «Пакровы» (кастрычнік), «Дзяды» (лістапад), «Каляды» (снежань). Яркія героі, цікавыя абрады запомняцца дзецям і дапамогуць захаваць сувязь пакаленняў.
Матэрыялы кнігі будуць карысныя пры падрыхтоўцы пазакласных мерапрыемстваў у школе, а таксама для сямейнага чытання.

  Бутэвіч, А.І. Чараўніца Восень і Сняжынка падарожніца: казкі: для дзяцей мал. шк. узросту / маст. Марыя Каратаева.

Мінск : Звязда, 2015. — 48 с.: іл. — (Вясёлы калейдаскоп). — ISBN 978-985-575-028-5.

Кожны дзень, кожную хвіліну вакол нас адбываюцца незвычайныя з’явы і неверагодныя падзеі. Трэба толькі ўмець бачыць нябачныя цуды, хацець слухаць ненапісаныя казкі, якія расказвае нам сама прырода. Паглядзі, як пяшчотна лашчыць сонейка кожную травінку і кветачку, кожнага звярка і птушку. Паслухай, якую ўдзячную песню спявае месяцу і зорам салавейка. Паназірай, як лёгка падае на зямлю, ратуючы яе ад холаду, небесная сняжынка, як доўга кружыцца ў паветры пажоўклы восеньскі лісток, назаўсёды развітваючыся з роднай галінкай. І тады ты зразумееш, што ўсе мы жывём у казцы. Самай сапраўднай і непаўторнай казцы жыцця. У гэтую займальную казку запрашаюць цябе чараўніца Восень і Сняжынка падарожніца.

  Як Іванка-прастачок дзяцей глядзеў: для дзяцей дашкольнага ўзросту.

Мінск : Харвест, 2014. — 10 с.: іл. — (У свеце казак). — ISBN 978-985-18-2936-7.

  Рэпка: для дзяцей дашкольнага ўзросту.

Мінск : Харвест, 2014. — 6 с.: іл. — (У свеце казак) — ISBN 978-985-18-2935-0.

  Сабака і воўк: беларуская народная казка: для дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту.

Мінск : Сказ, 2015. — 8 с.: іл. — (Мая любимая книжка) — ISBN 978-985-563-249-9.