“Душа майстра спявае ў яго вырабах” – менавіта так называлася выстава работ, якая працавала ў Дзіцячай бібліятэцы. Гэта не проста экспазіцыя, а сапраўдная казка, створаная рукамі таленавітага майстра Святланы Мешкіс. На карцінах ажывалі тыя, каго мы любім з самага дзяцінства: адважныя літаратурныя героі з любімых кніг і вясёлыя персанажы з мультфільмаў.

