«

»

Апр 12

Гульнёвая экскурсія “Падарожжа ў краіну кніг”

Вучні 1 “Д” класа СШ №3 завіталі ў дзіцячую бібліятэку на гульнёвую экскурсію “Падарожжа ў краіну кніг”.

Школьнікам расказалі пра бібліятэку і яе аддзелы, напомнілі правілы паводзін у бібліятэцы, узгадалі правілы абыходжання з кнігай. Дзеці ў сваю чаргу актыўна дапаўнялі сваімі каментарамі выступленне бібліятэкара.

Цікавай для гасцей аказалася інфармацыя пра ўзнікненне кніг, дзеці самі разважалі, пыталіся, удакладнялі факты і фантазіравалі. Традыцыйна, школьнікі паўдзельнічалі ў казачных віктарынах, адгадвалі загадкі, глядзелі мультфільм, а потым запісваліся ў бібліятэку, выбіралі дадому кнігі. Госці аказаліся актыўныя, дапытлівыя, удзячныя.

 

Добавить комментарий