«

»

Апр 18

Бліц-турнір “Не жартуй з агнём”

У  нетыповай форме прайшоў у філіяле “Дзіцячая бібліятэка” бліц-турнір “Не жартуй з агнём”, прымеркаваны да  Рэспубліканскай акцыі “За безопасность вместе”.

Наведвальнікаў, якія ў адзін прамежак часу аказаліся ў бібліятэцы, запрасілі ў чытальную залу і прапанавалі без падрыхтоўкі прайсці апытанне па правілах пажарнай бяспекі. Мэта такога бліц-турніра – прыцягнуць увагу дзяцей да процівапажарнай бяспекі і наглядна прадэманстраваць свае веды ў паскораным тэмпе, без падрыхтоўкі. Удзельнікі маглі дапаўняць адзін аднаго, дапамагаць і дзяліцца меркаваннямі.

Аказалася, што дзеці  добра ведаюць правілы, спосабы аказання дапамогі, патрэбныя нумары тэлефона. Сярод удзельнікаў правялі апытанне, што павінен умець пажарны, якія супрацоўнікі  працуюць у пажарнай частцы, што змяшчаецца на пажарным шчыце, якімі сродкамі можна тушыць пажар. А наглядна жадаючыя прадэманстравалі, як абыходзіцца з вогнетушыцелем.

Для азнаямлення таксама дзеці паглядзелі відэаролік “Інструктаж па супрацьпажарнай бяспецы”.

Добавить комментарий