«

»

Ноя 16

Літаратурнае падарожжа па кнігах Я.Чарушына “Мои любимые зверята”

Для наведвальнікаў Астравецкага карэкцыйнага цэнтра дзіцячая бібліятэка правяла літаратурнае падарожжа па кнігах Я.Чарушына “Мои любимые зверята”.

Дзецям расказалі, што ў гэтым годзе адзначаецца 120-годдзе з дня нараджэння пісьменніка і мастака Я.Чарушына, паведамілі факты з біяграфіі аўтара, расказалі пра яго кнігі і малюнкі.

Разам з выхаванцамі бібліятэкар пагуляла ў гульні “Хто дзе жыве”, “Як хто з жывёл размаўляе”, “Мамы і дзеці”. Кожны з дзяцей пагартаў кнігі пісьменніка, пазнаёміўся з ілюстрацыямі.

Выхаванцы былі актыўнымі, прыветлівымі, цікаўнымі.

Добавить комментарий