«

»

Ноя 15

Акцыя вернутых кніг “Бібліятэка без даўжнікоў”

З 1 па 15 лістапада дзіцячая бібліятэка праводзіла акцыю вернутых кніг “Бібліятэка без даўжнікоў”, падчас якой бібліятэкары наведвалі, напаміналі і тэлефанавалі тым, хто затрымаў кнігі дома або забыўся іх вярнуць своечасова ў бібліятэку.

Нагадваем, што літаратуру з абанемента можна браць на тэрмін — 30 дзён.

У акцыі прынялі ўдзел каля 50 чытачоў-даўжнікоў. Чытачы вярталі затрыманыя кнігі і выбачаліся за тое, што не прыйшлі ў назначаны тэрмін.

Акцыя была накіравана на прыцягненне ўвагі карыстальнікаў да своечасовага вяртання кніг ў фонд, выканання правілаў бібліятэкі.

Дзякуем усім, хто адгукнуўся! Прыходзьце, чытайце, дзяліцеся ўражаннямі. І памятайце, што атрыманыя вамі кнігі патрэбы таксама іншым чытачам.

 

Добавить комментарий