
Тэме здаровага ладу жыцця была прысвечана спорт-гульня “Калі хочаш быць здаровым” для пачатковых класаў, якая адбылася ў філіяле “Дзіцячая бібліятэка”.
Апр 20
Мар 31

Конкурсна-гульнявая праграма “У гасцях у казкі” прайшла ў філіяле “Дзіцячая бібліятэка”. Выхаванцы прышкольнага лагера “Сонейка” акунуліся ў мастацкі свет казкі. Прымалі ўдзел у гульнях, конкурсе загадак, відэавіктарыне. Бібліятэкар правяла з дзецьмі гульню “Казачнае лато”, старанна складвалі з пазлаў герояў казак. Дзеці адчувалі сябе артыстамі, юныя ўдзельнікі паказалі інсцэніроўку казкі “Рэпка”.