«

»

Янв 31

Прыемная навука – ветлівасць

Старт новага праекта з дзіцячымі садамі горада «Школа ветлівых навук»

Гасцінна расчыніў  дзверы для сваіх юных чытачоў філіял “Дзіцячая бібліятэка.” 31 студзеня бібліятэкар правяла экскурсію і пазнаёміла выхаванцаў дзіцячага садка №3 з кніжным фондам, выставамі, дзіцячымі часопісамі, а затым  запрасіла малышоў на гутарку-практыкум “Прыемная навука – ветлівасць”.

Дашкольнікі з вялікай цікавасцю слухалі аповед пра тое, што такое ветлівасць, для чаго трэба ўмець сябе правільна паводзіць і  правілы паводзін у бібліятэцы. Дзеці  з задавальненнем гулялі ў гульню “Ветліва-няветліва”, здзейснілі вандраванне ў краіну ветлівых слоў з дапамогай віктарыны “Этыкет для самых маленькіх”. У канцы мерапрыемства праглядзелі мультфільм “Урокі ветлівасці”.

 

Добавить комментарий