Аднойчы пад Новы год зусім нечакана да цікаўных і дапытлівых маленькіх чытачоў дзіцячай бібліятэкі ў госці завітаў сапраўдны казачны герой – Тыгр.
Ён пазнаёміўся са школьнікамі, павіншаваў іх з Новым годам, прапанаваў пагуляць. Дзеці адгадвалі навагоднія загадкі, шукалі пад елачкай сюрпрызы, абдымаліся з новым сябрам і з задавальненнем фатаграфаваліся.
Кожны ўдзельнік атрымаў прыз і цукеркі.
А Тыгр запрашаў прыходзіць у бібліятэку, каб гуляць, чытаць і сябраваць.