«

»

Ноя 27

Літаратурная вечарына “І не знікаць паэтам вечна”

З нагоды 95-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча, класіка беларускай літаратуры, у філіяле “Дзіцячая бібліятэка” прайшла літаратурная вечарына “І не знікаць паэтам вечна” для вучняў з 7 “А” класа СШ №3.

Школьнікі  з цікавасцю слухалі інфармацыю пра жыццёвы і творчы шлях Уладзіміра Караткевіча, пазнаёміліся з класікай аўтара “Каласы пад сярпом тваім”, “Дзікае паляванне караля Стаха” і іншымі празаічнымі творамі, а таксама паэтычнымі зборнікамі. Вучні зачыталі ўрыўкі з твораў пісьменніка, з якімі раней пазнаёміліся ў школе. Далей дзеці праглядзелі буктрэйлер, у якім прадстаўлены самыя вядомыя творы пісьменніка, адказалі на пытанні віктарыны.

У канцы мерапрыемства школьнікі зрабілі вывад, што найвялікшая каштоўнасць усяго, што напісаў аўтар, у тым, што яго творы выхоўваюць патрыятычныя пачуцці, вучаць лепш разумець наша мінулае і сучаснае.

Добавить комментарий