Дзіцячая бібліятэка рыхтуецца да Новага года.
Паступова ў памяшканні з’яўляюцца белыя сняжынкі, прыгажуні-елачкі з вясёлымі аганькамі (у кожным аддзеле розныя і на ўсе густы), выцінанкі на вокнах, ілюмінацыя.
На абанеменце аформлена кніжная выстава з казкамі, вершамі, гісторыямі пра Новы год.
Далучацца да афармлення бібліятэкі і нашы чытачы, бо хутка запрацуе казачная гасцёўня і дзеці змогуць сваімі рукамі зрабіць папяровыя ўпрыгожванні.