Кнігі на роднай мове

 

 

Людміла Кебіч  

“Котка Вуска – беларуска”

 «Котка Вуска – беларуска» — гэта дзіцячая кніга вершаў гродзенскай паэтэсы Людмілы Кебіч, якая выйшла ў святло ў 2026 годзе ў Выдавецкім доме «Звязда» ў Мінску.

У кнігу ўвайшлі творы, якія адлюстроўваюць мысленне, інтарэсы, развагі і захапленні сучасных дзяцей, вучаць любіць родны край, умець сябраваць, адкрываць таямніцы навакольнага свету, даражыць і берагчы родную мову. Некаторыя вершы перадаюць вясёлыя эпізоды дзіцячага, у тым ліку школьнага жыцця.

Адметнасцю выдання з’яўляецца тое, што вершы напісаны не толькі з вялікай любоўю да маленькага чытача, але і з гумарам, носяць забаўляльна-пазнавальны і выхаваўчы характар.

Адрасуецца дзецям малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту.

 

 

 

Міхась Сліва

«Два мядзведзі»

«Два мядзведзі: казкі, гісторыйкі, мініяцюры» — гэта дзіцячы зборнік казак і мініяцюр беларускага пісьменніка Міхася Слівы, выдадзены ў 2026 годзе. Кніга разлічана на дзяцей малодшаго школьнаго ўзросту і налічвае 96 старонак.

У выданні змешачаны казкі, гісторыі, мініяцюры, у якіх аўтар раскрывае цікавы і таямнічы дзіцячы свет. Тут размяўляюць кнігі, якія крыўдзяцца на таго, хто неахайна да іх ставіцца; веласіпед сам рухаецца куды трэба; кот сябруе з мышкай і многае іншае, што не пакіне раўнадушным юнага чытача.

Усе творы аўтара нясуць вясёлы настрой, радасць жыцця, выхоўваюць міласэрнасць, веру ў добрае і светлае.

 

 

 

 

Мікола Чарняўскі

«Хто — Жартайка, хто — Жартай»

Новая кніга паэта багатая на фантазію, сагрэтая цёплым гумарам і ўсмешкай, аздобленая мноствам паэтычных знаходак.
Кніга, якая дорыць усмешкі і дапамагае палюбіць родную мову! Вясёлыя прымаўлянкі, займальныя загадкі і дасціпныя пацешкі напоўнены фантазіяй, цёплым гумарам і яркімі паэтычнымі знаходкамі. Цудоўны выбар для сямейнага чытання і першай сустрэчы дзіцяці з беларускай паэзіяй.

 

 

 

 

Алесь Марціновіч

«Пад Антарктыдай лёд? Дыназаўры жывуць!»

Не можа таго быць, каб жылі тыя, хто вымер мільёны гадоў назад.

Аказваецца, дыназаўры па-ранейшаму жывуць-спачываюць дый бяды не знаюць.

Ёсць у іх і свая краіна са сталіцай Яшантара, якая знаходзіцца пад сотнямі тысяч кіламетраў у глыбіні Антарктыды.

Пра гэта апавядаецца ў фантастычнай аповесці Алеся Марціновіча «Пад Антарктыдай лёд? Дыназаўры жывуць!». Перыпетыі сюжэта ў ёй настолькі цікавыя і непрадказальныя, што адразу хочацца туды наведацца.

Незвычайныя прыгоды і ў персанажаў казак. Сярод іх -сабачаня, якое казала «мяў», Баба-Яга -Ракетная Нага, Заяц -Парванае Вуха, Барсук — Гнуты Сук, Ліса -Былая Краса.

Уладзімір Мазго “Казкі ката Марахода”

Пабачыла свет новая кніга вершаў вядомага беларускага пісьменніка Уладзіміра Мінавіча Мазго “Казкі ката Марахода”.

Калі вы яшчэ не чулі пра неверагодныя прыгоды ката-марахода, хутчэй бярыцеся за гэтую кнігу, бо вас чакаюць розныя дзівосы: і кругасветнае падарожжа з галоўным героем, і перамога над марскімі піратамі, і танцы ў Антарктыдзе з вясёлымі пінгвінамі, і сяброўства з кітом-веліканам, і безліч іншых цудаў… Кніга вучыць дабрыні і шчырасці, любові да радзімы і адказнасці за ўсё жывое на зямлі. Вершы аздоблены малюнкамі мастачкі Віялеты Жук.

Алена Шчарбакова “Казачны горад”

Кастусь з Васільком сёння пасварыліся першы раз у жыцці! Праз дзяўчынку! У той самы момант сяброўства скончылася… Дзеці апынуліся ў Казачным горадзе, дзе за імі па пятах ходзіць дзяўчынка Абразка, бабуля Злосць і дзядзька Гонар. Каб вярнуць сяброўства і зноў апынуцца дома, Кастусю, Васільку і Веранічцы давядзецца пераадолець шмат перашкод і прйсці праз цяжкія выпрабаванні.

Таццяна Дамаронак “Казкі бабулі Белай Вароны”

У 2022 годзе ў “Выдавецтве “Беларусь” выйшла новая кніга казак Таццяны Дамаронак “Казкі бабулі Белай Вароны”, якая прызначана для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту. У ёй сабраны вясёлыя займальныя казкі пра звяроў і птушках, хатніх жывёл. Разам з героямі казак юны чытач пагасцюе ў чорнага і белага буслоў, пакажа нашу беларускую зямлю нябеснай зорачцы, паплавае на плытку па рацэ, пазнаёміцца з бабром і яго суседзямі, лясным коцікам і яго сяброўкай кошачкай, жарабятамі, расамахай, сямейкай вераб’ёў, качанят, парасём і кацянём, самастойным сланянём, выкупаецца ў залатым вадаспадзе, апынецца на халоднай зямлі Арктыкі і Антарктыды, у паўночнай тундры і гарачай Індыі. Усе казачныя героі добрыя, спагадлівыя, вясёлыя, адважныя, дапамагаюць адно аднаму, шчыра кахаюць і ўмеюць сябраваць. Кожны, хто разгорне гэтую маляўнічую кнігу, знойдзе шмат цікавага, пазнавальнага і цудоўнага на яе старонках. Выдатная мастачка Анастасія Балыш зрабіла цудоўныя маляўнічыя ілюстрацыі да гэтай кнігі.

 

Таццяна Дамаронак “Маша i яе чароўны лес”

Казачная аповесць пра жыццё сучаснай дзяўчынкі ў чароўным лесе, які любяць і берагуць казачныя Феі: Вясна, Лета, Восень, Зіма. Феі ведаюцьгаспадыню лесу – Машу, дачушку лесніка. Яна жыве ў хатцы, пабудаванай пасярод дрымучага лесу. У гэтым лесе схавалася невялікае возера. За лесам – вёска, дзе жывуць бабуля і школьныя сябры дзяўчынкі. Маша любіць прыроду, яна ўважліва назірае за зменамі, якія адбываюцца на працягу года ў яе родным лясным царстве.

Таццяна Дамаронак “Караблі, моры і акіяны”

У  выдавецтве “Беларусь” выйшла з друку кніга казак Т.Дамаронак “Караблі, моры і акіяны”. Прыгожыя ілюстрацыі да казак зрабіла вядомая мастачка Анастасія Балыш. Гэта кніга для тых, хто марыць адправіцца ў вандраванні ў самыя цікавыя куткі нашай планеты. Разам з казачнымі персанажамі вы здзейсніце віртуальныя вандраванні па морам і акіянам, пажывяце разам з марскімі птушкамі на закінутай у акіяне бязлюднай выспе, спусціцеся ў глыбіні паўночных мораў, папаплаваеце на акіянскім караблі, адправіцеся ў вандраванне з папяровым караблікам па вялікай рацэ, апусціцеся на дно акіяна, каб паглядзець на “зорнае неба”. А яшчэ вы даведаецеся шмат цікавага пра жыццё марскіх птушак і звяроў. Героі казак пакажуць прыклады дабрыні, спагадлівасці, узаемадапамогі, павагі, любові і шчырага сяброўства. Зборнік казак прызначаны для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту.

Жанна Міус “Малёк Удалёк і Жах — Рыба”

Адважны Малёк Удалёк адпраўляецца разам з сябрамі Малёршыкам, Маля́зікам і Малёкунем падарожнічаць па чароўным возеры. У гэты час насельнікам возера пагражае ненажэрная пачвара Жах-Рыба. Яна глытае ўсё і ўсіх без разбору і расце неймаверна хутка. Сябры рашаюць змагацца. Але як гэта зрабіць, калі вялікаму злу супрацьстаіць толькі смеласць і рашучасць чатырох маленечкіх рыбак?

Наталля Бучынская “Рыцар Квых і «жабіны вочкі»

Зоська ніяк не можа забыцца пра свае сонна-казачныя прыгоды. Яна стараецца выправіць крыўду, якую ўчыніла прынцу суседняга каралеўства. Дзяўчынка разам з Квыхам і Кваканцыяй выпраўляецца ва ўладанні Жудаса Першага. Трапіўшы ў палон, яна бліжэй знаёміцца за прынцам Казімірам і распрацоўвае са сваёй кампаніяй план яго выратавання.

Нечаканыя падзеі і пераўтварэнні чакаюць герояў гэтай казачнай гісторыі.

 

Алесь Марціновіч “Ліза — пераможца тыгра”

Галоўная гераіня аповесці — кошка Ліза, сяброўка Альмы. Сярод персанажаў дзяўчынка Арышка і хлопчык Ярык, карова Муфу і галубы Кеша і Геша, лунацік Кіс-Гаў і сарока Пільнае Вока, а таксама тыгр Кінг, які ўцякаў ад Лізы, як спалоханы заяц. Твор захапляе нечаканымі і неверагоднымі прыгодамі.

Кацярына Хадасевіч-Лісавая “Загадка прынцэсы Агнэсы”

У гэтай кнізе жывуць прыўкрасныя прынцэсы, багатыя каралі і кемлівыя ды разумныя людзі з народу. Тры казкі і іх персанажаў аб’ядноўвае старажытная забава, якую называюць мастацтвам, навукай і гульнёй. Гэта шахматы! Яны паспрыялі героям кнігі развеяць злыя чары, здабыць жаданае шчасце і знайсці сапраўднае каханне! Пра ўсё таямнічае, загадкавае, чароўнае, што адбылося праз незвычайныя шахматныя партыі, чытайце ў кнізе Кацярыны Хадасевіч-Лісавой «Загадка прынцэсы Агнэсы».

Кацярына Хадасевіч-Лісавая “Казкі сівой даўніны”

Таямнічае заўсёды існавала і існуе побач з намі. У загадкавых істот верылі продкі, не сумняваліся і у тым, што некаторыя людзі валодаюць незвычайнымі здольнасцямі. Пра гэта – казкі Кацярыны Хадасевіч-Лісавой. Калі ў вас жыве дух авантурызму, то гэтыя творы абавязкова прыйдуцца вам даспадобы.

Міхась Пазнякоў “Канцэрт”

Зборнік, які пабачыў свет у Выдавецкім доме «Звязда», уключае пяць раздзелаў: вершы сабраны ў «Дамок для Рэкса»; лічылкі — у раздзел «Звон звініць на цэлы свет»; каламбуры, крылатыя выразы — «Не бывае ў Томы ўтомы»; смяшынкі, небыліцы — «На бярозе спеюць грушы»; а загадкі — «Ног не маюць, а бягуць».

Паэт выступае вопытным мовазнаўцам, сапраўдным настаўнікам роднай мовы. Часам і смешна ад яго прыдумак, а часам яны прымушаюць спыніць хаду і задумацца, шукаючы адгадку. З кнігай Міхася Пазнякова трэба працаваць. Заявіўшы назвай «Канцэрт» пэўнае відовішча, амаль тэатральнае дзейства, магчыма, і захапляльнае, аўтар ад твора да твора настройвае чытача на працу душы, на суперажыванне разам з творчай фантазіяй аўтара.

 

Васіль Леўскі, Мікалай Васілеўскі “Казкі ката Грамапападомуса”

Кот, якога завуць Грамапападомус, можа размаўляць па-чалавечы. А яшчэ ён ведае шмат казачных гісторый, якія папрасіў запісаць сваіх сяброў, дзіцячых пісьменнікаў Васіля Леўскага і Мікалая Васілеўскага. Усе яго страшныя і смеш- ныя, павучальныя і пацешныя казкі, як сцвярджае сам Грамапападомус, — чы- стая праўда. Ну а каб усе яму паверылі, кот прапанаваў знакамітай мастачцы Аксане Аракчэевай праілюстраваць кожную з іх. На яе малюнках усё атрыма- лася так, як і было на самай справе. Зноў не верыце? Тады глядзіце і чытайце гэтую кніжку. Мур-мяў!

  Галіна Пшонік “Штукарствы месяцавага зайчыка”

Калі ты цікаўны, смелы, рызыкоўны, лічы , што маеш усе шанцы трапіць у захапляльную, хаця, цалкам магчыма, і небяспечную гісторыю. Так і здарылася са звычайнай дзяўчынкай Галачкай, якая загадкавым чынам наўпрост са свайго старога лецішча патрапіла ў дзіуны маёнтак Плоская Гара, захоплены злавеснай і магутнай паннай Ліхтугай. Пра тое, у чым заключалася гэтая магутнасць і якія выпрабаванні напаткалі Галачку і яе нечаканых сяброў, вы пачытаеце ў кніжцы «Штукарствы месяцавага зайчыка».

  Анатоль Зэкаў “Калаўрот хлапечых прыгод”

Аўтар кнігі «Калаўрот хлапечых прыгод», якую складаюць міні-аповесць «Мікітавы канікулы, або Гарадскі хлопчык у вёсцы», апавяданні, былі і мініяцюры, запрашае юных чытачоў акунуцца ў рэальны свет жыцця дзяцей, распавядае пра іх гульні і забавы, радасці і засмучэнні, заклікае шанаваць прыроду і яшчэ больш палюбіць братоў нашых меншых, вучыць пазбаўляцца дрэнных звычак, быць сумленнымі і справядлівымі, не баяцца цяжкасцей.

 
Кацярына Хадасевіч-Лісавая “Гаспадыня Ліловага цмока. Помста Змрочнага птаха”
“Гаспадыня Ліловага цмока”
Гэты жахліўчык не пакіне раўнадушным ніводнага юнага аматара паказытаць сабе нервы. Гісторыя пачынаецца з таго, што сяброўкі Віка, Даша і Аліна вырашаюць дапамагчы суседцы і пасядзець з яе малым сынам, пакуль тая будзе на працы. Здавалася б, што можа здарыцца ў дзень з трыма амаль дарослымі і такімі самастойнымі дзяўчынкамі ў звычайнай вясковай хаце? Быццам нічога, але… Чаму так загадкава падміргвае цмок, намаляваны на суседчынай сумцы? І што ў стрывожыла ката Філю? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні —пад вокладкай кнігі…
  “Помста Змрочнага птаха”

Чарговая страшная гісторыя, ад якой ажно дрыжыкі працінаюць, а душа ў пяты ідзе! Пазбегнуўшы абавязку пільнаваць малодшага брата, Сцёпа збіраецца паездзіць на ровары ў кампаніі лепшых сяброў Мікіты і Жэні. Але планы зноў неспадзявана парушаюцца… Ніякіх ровараў, пакуль цэгла не будзе перанесена з гаража да ганка! Працы на пятнаццаць хвілін, але на шляху хлопчыкаў нечакана паўстае таямнічая звышнатуральная сіла…

   

Кацярына Хадасевіч-Лісавая “Вухуцік і яго таямніца”

Дзяўчынка Улада з Зямлі і хлопчык Вухуцік з далёкай таямнічай планеты Вухуціі сустрэліся і пасябравалі. А для сапраўднага сяброўства, як вядома, не існуе адлегласцей і перашкод. Дзеці разам падарожнічалі па космасе, тэлепартаваліся адно да аднаго ў госці, весяліліся, знаёміліся з жыццём на новых для іх планетах, траплялі ў розныя цікавыя сітуацыі…

І вось аднойчы зусім выпадкова адкрылі таямніцу, якая перайначыла жыццё Вухуціка і задала яму складаную загадку. У захапляльнай казачнай гісторыі сябры разам паспрабуюць знайсці адказ на яе. Яны пераканаюцца, што сустрэліся і пасябравалі зусім невыпадкова, таму што…

  Алесь Карлюкевіч. “Пясочнае мора”: казкі і апавяданні

Дзяцінства — гэта радасць, гульні, верныя сябры, клапатлівыя бацькі, любімая школа. У новым зборніку казак і апавяданняў А. Карлюкевіч адкрывае сусвет дзяцей, паказвае іх таямніцы, мары. што лепш: узяць ад прыроды ці зрабіць нешта добрае для яе? Што дапаможа ў складанай сітуацыі? Ці есть месца для мары? Чый гасцінец лепшы? Любы колер — гэта які? Якія правы ў чарапахі? і ці заўседы бацькі добрыя? Адказ на гэтыя пытанні дзеці і дарослыя знойдуць у кнізе.