«

»

Окт 20

Душа майстра спявае ў яго вырабах

“Душа майстра спявае ў яго вырабах” – менавіта так называлася выстава работ, якая працавала ў Дзіцячай бібліятэцы. Гэта не проста экспазіцыя, а сапраўдная казка, створаная рукамі таленавітага майстра Святланы Мешкіс. На карцінах ажывалі тыя, каго мы любім з самага дзяцінства: адважныя літаратурныя героі з любімых кніг і вясёлыя персанажы з мультфільмаў.

Наведвальнікам дзіцячай бібліятэкі прыемна было назіраць, як белае палатно запаўняецца фарбамі. Жыхарка Астраўца стварае унікальныя карціны, вышытыя крыжыкам. Гульня фарбаў і адценняў, калі глядзіш на кожную карціну, зачароўвае вочы. Здавалася б, колькі трэба часу і цярпення, каб стварыць такую прыгажосць!

Выстава дазволіла юным чытачам не толькі палюбавацца майстэрствам, але і сустрэцца з героямі сваіх любімых кніг, падкрэсліваючы, што сапраўднае мастацтва патрабуе душэўнай цеплыні і цярпення.

 

Добавить комментарий