Кніга-квэст запрашае ў цікавае падарожжа. Напачатку гісторыі кожны чытач выбірае сабе аватара, атрымлівае ў кампанію яшчэ аднаго спадарожніка, і яны разам адпраўляюцца збіраць артэфакты ў персанажаў, якія жывуць у таямнічым каралеўстве. Няпросты шлях, якім давядзецца ісці, будзе ў кожнага свой, бо кніга чытаецца не па парадку, а так, як вырашае чытач-герой.
Будзьце гатовыя дапамагаць персанажам шукаць выйсце са складаных сітуацый і прымаць адказныя рашэнні. Падрыхтуйцеся наведаць Палац Багацця, Крэпасць Улады, Замак Славы і выстаяць супроць спакус, якія чакаюць у гэтых мясцінах.
У кнігу ўвайшлі творы, якія распавядаюць аб паходжанні назваў гарадоў, вёсак, рэк і азёр Беларусі, напісаныя на аснове міфалогіі.
Казкі лаўрэата Нацыянальнай літаратурнай прэміі Сяргея Давідовіча вучаць спагадлівасці і шчырасці, заклікаюць ставіцца да ўсяго жывога на Зямлі беражліва і адказна.
У кніжцы дзіцячай пісьменніцы Іны Фраловай «До-рэ-мі-фа-сольля-мяў» распавядаецца пра добра знаёмых вусатых сяброў — катоў. Вершы і апавяданні, якія ўвайшлі ў зборнік, раскажуць маленькаму чытачу вясёлыя, часам неверагодныя гісторыі, звязаныя з хатнімі гадаванцамі і іх гаспадарамі. Творы накіраваны на выхаванне ў дзяцей адказнасці, добразычлівасці, бяспечных паводзін, а таксама вучаць іх быць сумленнымі і шанаваць сяброўства. У кніжцы дзіцячай пісьменніцы Іны Фраловай «До-рэ-мі-фа-сольля-мяў» распавядаецца пра добра знаёмых вусатых сяброў — катоў. Вершы і апавяданні, якія ўвайшлі ў зборнік, раскажуць маленькаму чытачу вясёлыя, часам неверагодныя гісторыі, звязаныя з хатнімі гадаванцамі і іх гаспадарамі. Творы накіраваны на выхаванне ў дзяцей адказнасці, добразычлівасці, бяспечных паводзін, а таксама вучаць іх быць сумленнымі і шанаваць сяброўства.
Ёсць на свеце такія мясціны, дзе прыгоды не заканчваюцца ніколі. Дзе цябе заўсёды рады бачыць, тым больш калі ты верыш у цуды. Там жывуць маленькія істоты – бардаклюшы, і любяць яны наводзіць беспарадак, асабліва ў кішэнях…
У кнізе вядомага беларускага пісьменніка Генадзя Аўласенкі чытачы знойдуць не зусім звычайныя тапанімічныя казкі. У іх аўтар, зыходзячы са сваёй уласнай фантазіі, спрабуе адказаць на пытанне, якім чынам той ці іншы населены пункт ці геаграфічны аб’ект нашай краіны атрымаў сваю назву. Мэта выдання — разбудзіць цікавасць чытачоў да гістарычнай спадчыны роднага краю.
Кніга «Чароўныя цукеркі» – аповед пра дзяцей, якія, апынуўшыся перад выбарам, вучацца разважаць і самастойна знаходзіць адказы на пэўныя жыццёвыя пытанні. Што пераважыць: новы
мабільны тэлефон ці чацвераногі сябар, развітанне з мамай ці каштоўная цацка, моцны страх ці сіла духу? На старонках кнігі аўтар нагадвае чытачу, што толькі дабрыня, любоў, шчырасць, міласэрнасць і сумленнасць здольныя зрабіць жыццё чалавека значным і шчаслівым.
У кнізе «Тайна Малінавай планеты» аўтар расказвае пра вандроўку дзяўчынкі Квятаначкі на іншую планету з назвай Малінавая. На працягу ўсяго часу маленькая прадстаўніца Зямлі вучыць усіх дабрыні, чуласці, добразычлівасці, любові да сваіх супляменнікаў і жыхароў усяго Сусвету.
