Кніга-квэст запрашае ў цікавае падарожжа. Напачатку гісторыі кожны чытач выбірае сабе аватара, атрымлівае ў кампанію яшчэ аднаго спадарожніка, і яны разам адпраўляюцца збіраць артэфакты ў персанажаў, якія жывуць у таямнічым каралеўстве. Няпросты шлях, якім давядзецца ісці, будзе ў кожнага свой, бо кніга чытаецца не па парадку, а так, як вырашае чытач-герой. Будзьце гатовыя дапамагаць персанажам …

