Цікавыя навінкі ў бібліятэцы
Паважаныя сябры! Прапануем вашай увазе серыю навукова-папулярных кніг, прысвечаных багатай спадчыне беларускай зямлі — легендам і паданням. Нашы продкі з пакон вякоў назапашвалі культуру, фальклор і перадавалі з пакалення ў пакаленне.
Складальнікам якіх з’яўляюцца А.М. Боганева і Т.В. Валодзіна. Гэтыя выданні — сапраўдныя скарбы для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй, прыродай і духоўнай спадчынай Беларусі.

«Расліны зямлі беларускай. Легенды пра дрэвы». Кніга адкрывае перад чытачом свет беларускіх дрэў, апавядае пра іх сімволіку і месца ў народных паданнях. Тут ёсць легенды пра іх паходжанне і народныя тлумачэнні з’ўлення іх адметных рыс. Напрыклад, чаму асіна дрыжыць, а бяроза сок мае і галінкі апушчаныя да зямлі, чаму елка вечназялёная.
Расліны беларускай зямлі: легенды пра дрэвы : для дзяцей сярэд. і ст. шк. узросту / склад: А.М. Боганева, Т.В.Володзіна; маст. Т.Г.Гаранская.- Мінск: Беларусь, 2025 – 47 с.: іл.- (Легенды і паданні зямлі беларускай).

«Расліны зямлі беларускай. Легенды пра кветкі». Гэтая частка серыі прысвечана паходжанню кветак, травяністых і збожжавых раслін, іх назваў, асаблівасцей знешняга выгляду і ўласцівасцей. Напрыклад, чаму колас ад зямлі не расце, чаму аер на Тройцу ў хаце сцелюць, адкуль хрэн з’явіўся і чаго ад яго плачуць.
Расліны беларускай зямлі: легенды пра кветкі : для дзяцей сярэд. і ст. шк. узросту / склад: А.М. Боганева, Т.В.Володзіна; маст. Т.Г.Гаранская.- Мінск: Беларусь, 2025 – 47 с.: іл.- (Легенды і паданні зямлі беларускай).
У кнігах прысутнічаюць казкавыя сюжэты. Этыялагічныя легенды — цікавыя і ў той жа час павучальныя гісторыі, бо даводзяць важныя правілы ўзаемаадносін між людзьмі ў свеце прыроды. Такія гісторыі вучаць нас быць добрымі, справядлівымі, уважлівымі да іншых. Абсалютная большасць легенд гэтых кніг запісана падчас экспедыцый складальнікаў па Беларусі. Гэтыя выданні не толькі знаёмяць з багатым фальклорным матэрыялам, але і дапамагаюць адчуць сувязь з роднай зямлёй, яе прыродай і традыцыямі. Кожная легенда — маленькі мост паміж мінулым і сучаснасцю, паміж мудрасцю продкаў і нашым сённяшнім жыццём.
Выданні адрасаваны для дзяцей сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту, але будзе цікава ўсім, хто цікавіцца фальклорнай спадчынай нашай краіны.