«

»

Фев 20

Інтэлектуальны турнір “Родная мова, цудоўная мова”

Інтэлектуальны турнір “Родная мова, цудоўная мова”, прысвечаны дню роднай мовы, прайшоў у філіяле “Дзіцячая бібліятэка” для вучняў 6 “Б” класа СШ3.

За лепшых знаўцаў роднай мовы змагаліся каманды “Каласочкі” і “Званочкі”. Удзельнікі адгадвалі загадкі, выступалі ў ролі перакладчыкаў, складалі шарады, расшыфроўвалі фразеалагізмы і шыфроўкі, чыталі скарагаворкі, узгадвалі беларускіх пісьменнікаў па партрэту, і нават выпраўлялі памылкі ў “школьным дыктанце”.

У выніку мерапрыемства прайшло цікава і пазнавальна, а рабяты прадэманстравалі выдатныя вынікі па ведах беларускай мовы.

Добавить комментарий