Напярэдадні свята Дня бібліятэк, загадчык філіяла “Дзіцячая бібліятэка” Мундуць Вольга Браніславаўна наведала дзіцячы сад №3 з праграмай бібліятурнэ «Цуда-кніжкі – цуда-дзецям”.
Кніжны дэсант стаў для малышоў нечаканым і прыемным сюрпрызам. Супрацоўнік бібліятэкі прынесла шмат прыгожых і цікавых кніг: кнігі-кубікі, кнігі-пазлы, кнігі з 3D-малюнкамі і яшчэ мноства пазнавальных выданняў. Дзеці былі ў захапленні. Усе разам яны адгадвалі загадкі, нагадвалі імёны казачных герояў, знаёміліся з правіламі беражлівых адносін да кніг. Вольга Браніславаўна запрасіла ўсіх дзетак разам з выхавальнікамі наведаць бібліятэчную ўстанову.