«

»

Сен 14

Бібліятурнэ

Напярэдадні свята  Дня бібліятэк, загадчык філіяла “Дзіцячая бібліятэка” Мундуць Вольга Браніславаўна  наведала дзіцячы сад №3 з праграмай бібліятурнэ «Цуда-кніжкі – цуда-дзецям”.

Кніжны дэсант стаў для малышоў нечаканым і прыемным сюрпрызам. Супрацоўнік бібліятэкі прынесла шмат прыгожых і цікавых кніг: кнігі-кубікі, кнігі-пазлы, кнігі з 3D-малюнкамі і яшчэ мноства пазнавальных выданняў. Дзеці былі ў захапленні. Усе  разам яны адгадвалі загадкі, нагадвалі імёны казачных герояў, знаёміліся з правіламі беражлівых адносін да кніг. Вольга Браніславаўна запрасіла ўсіх дзетак разам з выхавальнікамі наведаць бібліятэчную ўстанову.

Добавить комментарий