Ваніна, В. У. Наша Беларусь : для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту / Вольга Ваніна ; [мастак І. В. Пекусава-Буркоўская]. — Мінск : Пачатковая школа, 2019. — 30, [1] с.
У якой прыгожай і дзіўнай краіне мы жывём! Колькі ў ёй цікавага, таго, што заслугоўвае ўвагі і блізкага знаёмства! Вачыма звычайнага беларускага хлопчыка чытачы ўбачаць прыроду Беларусі, яе гарады і славутыя мясціны, пазнаёмяцца з гербамі сталіцы і абласных цэнтраў, задумаюцца над важнасцю захавання беларускіх народных традыцый.
Кніга выхоўвае патрыятызм, гонар за родную краіну, паважлівыя адносіны да яе жыхароў.
Прызначана для чытання дзецям 5–7 гадоў, змяшчае маляўнічыя ілюстрацыі, развіццёвыя заданні.
Все дороги ведут к нам : географическое положение Беларуси / составители: И. А. Марзалюк и др. ; художник П. В. Городцов]. — Минск : Беларусь, 2024. — 31 с.. — (Наш дом ― Беларусь!).
В книге серии «Наш дом — Беларусь!» в увлекательной форме рассказывается о стране, её географическом положении, о флоре и фауне, приводятся интересные факты и цифры. Яркие иллюстрации и фотографии создают неповторимый визуальный ряд.
Книга, адресованная детям младшего школьного возраста, направлена на воспитание патриотизма подрастающего поколения, чувства гордости за свою страну. Издание может быть использовано для чтения родителями детям — воспитанникам старших групп дошкольных учреждений.
Ліпскі, У. С. Азбука жыцця : кніга для дзяцей / Уладзімір Ліпскі ; [прадмова І. Буторынай]. — 2-е выд., перапрацаванае і дапоўненае. — Мінск : Адукацыя і выхаванне, 2025. — 247 с.
Кніга пісьменніка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Уладзіміра Ліпскага адрасавана дзецям розных узростаў. Яна будзе цікавая як малодшым школьнікам, падлеткам, старэйшым вучням, так і настаўнікам, выхавальнікам, бацькам, усім тым, хто працуе з дзецьмі.
У простай займальнай форме, з дамашнімі заданнямі, Уладзімір Ліпскі прапануе сваім чытачам здзейсніць творчую вандроўку ў гісторыю нашай Айчыны і ў яе сучаснасць, засвоіць складаную і мудрую Азбуку жыцця.
Дзіцячы атлас Беларусі. Легенды і паданні / [тэкст, укладанне Д. Пятровіча]. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2018. — 55 с.
Ці добра мы ведаем гісторыю і геаграфію нашай краіны?
Далёка не кожны з нас адкажа на гэтае пытанне станоўча. Адкуль, напрыклад, паходзяць назвы ўсіх абласных цэнтраў і некаторых іншых гарадоў Беларусі, а таксама рэк і азёр? З якімі знакавымі асобамі звязаны пэўныя мясціны? Якія архітэктурныя помнікі павінен ведаць кожны беларус?
На гэтыя і іншыя пытанні можна адказаць, прачытаўшы кнігу «Дзіцячы атлас Беларусі. Легенды і паданні», героямі якой з’яўляюцца не толькі міфічныя персанажы, але і рэальныя гістарычныя асобы.
Вандроўкі па гарадах : [для сярэдняга школьнага ўзросту / І. Р. Зімнева, А. М. Чарнавокая, Д. С. Астрагаловая ; мастакі: А. А. Дзежыц, А. А. Ісса ; фота: А. П. Дрыбас, А. І. Ласмінскі, Д. М. Ласько]. — Мінск : Беларусь, 2018. — 141, [1] с.
Кніга распавядае пра шэсць найбуйнейшых абласных цэнтраў і сталіцу Беларусі — Мінск, Брэст, Віцебск, Гомель, Гродна і Магілёў.
Акрамя асноўных гістарычных дат і імёнаў вядомых дзеячаў (князёў, асветнікаў, мастакоў), тут апісваюцца цікавыя лакацыі для дзяцей: незвычайныя музеі, сталічныя паркі, Гродзенскі заапарк ці Гомельскі цырк.
Інфармацыя пададзена проста і лаканічна, выданне даполнена творчымі заданнямі для лепшага засваення матэрыялу
