«

»

Май 08

Серыя кніг Юі Вісландэр пра маці Му  

Вашай увазе кнігі шведскай дзіцячай пісьменніцы Юі Вісландэр, напісаныя разам з мужам Томасам.

Кнігі пра Маму Му і Кракс перакладзены на 30 моў і вядомыя ва ўсім свеце. Юя Вісландэр з’яўляецца ганаровым членам Шведскай Акадэміі дзіцячай кнігі.

Самы знакаміты твор пісьменніцы – серыя гісторый пра дапытлівую карову Маму Му і філосафуючага крумкача Кракса з ілюстрацыямі Свена Нурдквіста. Вясёлыя і захапляльныя казкі будуць цікавыя не толькі дзецям, але і іх бацькам.

Вісландэр, Ю. Мама Му будуе дамок / Юя Вісландэр ; пераклад са шведскай ; малюнкі Свэн Нурдквіст. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2014. — [25] с.

“Карова не будуе дамкоў” – так казалі Маме Му. Але ж ёй вельмі хацелася мець сапраўдны дом. Гэтая гісторыя распавядае, як займець тое, чаго ты сапраўды хочаш. Кніга пра прыгоды каровы Мамы Му, якой так хацелася мець сапраўдны дом. А дапамог ажыццявіць мару Крумкач, які збудаваў не проста дом на дрэве, а самы сапраўдны крумкачыны замак.

 

 

 

 

 

Мама Му прыбірае : для дашк. і мал. школьн.узросту / тэкст Юя Вісландэр ; мал. Свэн Нурдквіст. — Минск : Мастацкая лiтаратура, 2013. — 26с.

Мама Му прыбіралася ў кароўніку – назбірала кветкі, працерла пыл на падваконні. Не ўсе каровы могуць гэта рабіць… А наводзіць парадкі з найлепшым сябрам яшчэ весялей, тым больш, што ен абяцаў напісаці кнігу «Як прыбрацца ў кароўніку».

Вісландэр, Ю. Мама Му, Крумкач и Каляды : для малодшага школьнага ўзросту / Юя Вісландэр ; пераклад са шведскай ; малюнкі Свэн Нурдквіст. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2014. — [25] с.

Каляды — час падарункаў і прыемных сюрпрызаў. Але Краксу не да весялосці — зноў свята і зноў давядзецца самому сабе дарыць падарункі. А так хочацца, каб пра цябе ўспомнілі халоднай зімой. Маме Му больш падабаецца валяцца ў снезе, але прыгатаваць свайму лепшаму сябру калядны сюрпрыз — гэта так выдатна, бо дарыць падарункі яшчэ прыемней, чым атрымліваць! А сапраўднае свята — гэта калі побач сябры.

 

 

 

Мама Му чытае : для дашк. і мал. школьн.узросту / тэкст Юя Вісландэр ; мал. Свэн Нурдквіст. — Минск : Мастацкая лiтаратура, 2012. — 26с.

Мама Му і Кракс спрачаюцца аб тым, ці павінна карова ўмець чытаць, і спрабуюць высветліць, чаму трава зялёная, а малако белае.

— Каровы не БУДУЦЬ чытаць кнігі! Каровы будуць сядзець у кароўніку!!! Кар!

Крумкач ​​паюхнуўся на зямлю. – І чаму ты не можеш займацца больш звычайнымі справамі? – уздыхнуў ён. – Катацца на ровары ці караскацца па дрэвах ці яшчэ чым.

– А мне так спадабалася чытаць, Крумкач, – патлумачыла Мама Му. – Калі навучышся чытаць, можна даведацца пра што заўгодна!

Добавить комментарий