У філіяле «Дзіцячая бібліятэка” для вучняў 5 “Б” класа СШ №2 прайшоў урок беларусазнаўства “Беларусь ад А да Я”.
Разам з бібліятэкарам школьнікі здзейснілі падарожжа па нашай беларускай зямлі. Яны наведалі розныя станцыі такія, як: “Гарады Беларусі”, “Чым і кім славіца мой край”, “Родная мова”, “Казачная”, “Экалагічная” і “З крыніц спрадвечных”, дзе адказвалі на пытанні віктарын. На апошняй станцыі “З крыніц спрадвечных” дзеці пазнаёміліся з беларускімі паэтамі і прачыталі іх вершы.