“Бібліяноч” – традыцыйнае свята, якое паспела палюбіцца і дарослым, і дзецям. Кожны год чытачоў чакаюць новыя цікавосткі, незвычайныя героі і займальныя прыгоды. Не стаў выключэннем і гэты год. 24 мая ў філіяле “Дзіцячая бібліятэка” адбылося свята “Ярмарка книжных чудес”. Насычаная праграма захапіла маленькіх чытачоў, дапамагла акунуцца ў казачны свет. Сустракалі гасцей вядомыя персанажы – Бураціна, Мальвіна і П’еро.
Сапраўднай цікавосткай стаў кантактны заапарк “Ребятам о зверятах”. Усім гледачам прапанавалі паглядзець прадстаўлене казкі “Рэпка” лялечнага тэатра. Для прысутных былі арганізаваны розныя пляцоўкі: патрыятычная-“Памяць пакаленняў у імя будучыні”, інтэрактыўная -“Пазнай Астравеччыну”, спартыўныўная пляцоўка “Движение на опережение”, “Выхоўваем маленькага чытача”, тату-салон, трон жаданняў і многія іншыя. Увесь гэты час на вуліцы гучала музыка, ствараючы добры настрой і нагадваючы гараджанам, што ў гэты дзень адбываецца сапраўднае свята мастацкага слова і кнігі.