«

»

Мар 21

Кніжная страна – хорошо, что есть она

У кіно існуе паняцце дзіцячага кінематографа. Дзіцячае кіно аб’ядноўвае мастацкія фільмы і мультфільмы, якія разлічаны на гледачоў дзіцячага і юнацкага ўзросту. У такіх фільмах прысутнічаюць казачныя героі, чароўныя істоты, якія дапамагаюць дзецям патрапіць у свет цудаў і загадак.

21 сакавіка юныя чытачы філіяла “Дзіцячая бібліятэка” акунуліся ў незвычайны свет кіно. Урачыстае мерапрыемства “Кніжная страна – хорошо, что есть она”, прысвечанае адкрыццю дзіцячай і юнацкай кнігі, мела кінематаграфічны накірунак. Прысутных вітаў строгі рэжысёр, яго асістэнт, а таксама казачныя героі – Бураціна, Мальвіна, Шапакляк і самы любімы казачны герой – Нязнайка. Гасцей чакалі музычныя віктарыны, конкурсы, фрагменты казак і мультфільмаў, гульні, вясёлыя флэшмобы. Самыя актыўныя чытачы былі ўзнагароджаны і атрымалі падарункі, а пасля ўсіх удзельнікаў чакала фотасесія.

 

 

Добавить комментарий