У філіяле “Дзіцячая бібліятэка” прайшла акцыя «Чытаем беларускія кнігі», мэтай якой з’яўляецца стымуляванне цікавасці падлеткаў да беларускамоўнай літаратуры, павышэнне ролі мастацкай кнігі ў культурным жыцці краіны.
У рамках мерапрыемства экспанавалася кніжная выстаўка “Чытаем беларускія кнігі”, на якой былі прадстаўлены творы беларускіх пісьменнікаў.