«

»

Июл 12

Лета з бібліятэкай

Насычана і цікава прайшоў у філіяле ”Дзіцячая бібліятэка” каскад літаратурных задавальненняў “Падарожжа па кніжным сусвеце”.

Бібліятэкар дапамагла маленькім выхаванцам з  Дашкольнага  цэнтра  развіцця дзіцяці  №1  акунуцца ў свет чарадзейных казак. З задавальненнем дзеці паўдзельнічалі ў конкурсе  “Казка, я цябе ведаю”, мультвіктарыне “Мульт-забавы”, караоке “Маша і Мядзведзь” і іншых. Юныя чытачы гулялі ў гульні, малявалі,  знаёміліся з прыгожымі выданнямі знакамітых дзіцячых пісьменнікаў, прадстаўленых на кніжных выставах.

Добавить комментарий