На мерапрыемства «Як ты ведаеш свой край» філіял «Дзіцячая бібліятэка» запрасіла вучняў з лагера «Сонейка» гімназіі №1. Бібліятэкар расказала гісторыю родных мясцін, культурныя традыцыі Астравеччыны, успомніла вядомых землякоў — продкаў і суайчыннікаў. Для дзяцей быў арганізаваны прагляд відэафільма «Астравеччына». На працягу ўсяго мерапрыемства дзеці адказвалі на пытанні, складвалі пазлы, удзельнічалі ў відэавіктарыне.