«

»

Апр 27

Акцыя “Дапаможам пярнатым выжыць”

27 красавіка  ў  рамках праекта “Ты ў свеце не адзін” прайшла акцыя “Дапаможам пярнатым выжыць” у  ЦКРНіР.

Бібліятэкар падрыхтавала цікавыя паведамленні пра птушак. Навучэнцы цэнтра адгадвалі загадкі, слухалі галасы птушак, гарталі кніжкі. У канцы мерапрыемства супрацоўнік бібліятэкі напомніла аб тым, што трэба  падкормліваць пярнатых у халады, каб птушкі не загінулі. З вялікім задавальненнем хлопчыкі і дзяўчынкі  прынялі ўдзел у вырабе прыгожых  кармушак для птушак, якія павесяць каля карэкцыйнага цэнтра.

Добавить комментарий