26 красавіка філіял “Дзіцячая бібліятэка” запрасіла дзяцей з дзіцячага сада №5 на гутарку-рэквіем “Горкае слова Чарнобыль”.
Бібліятэкар расказала дзецям пра некалі прыгожы горад Прыпяць, пра людзей, якія цаной свайго жыцця ратавалі чалавецтва ад страшнай пагрозы радыяцыі. З вялікім задавальненнем хлопчыкі і дзяўчынкі вырашылі намаляваць атамную станцыю. На мерапрыемстве гучалі ўрыўкі з вершаў. У канцы мерапрыемства дзеці паглядзелі фільм пра Чарнобыль.