«

»

Фев 21

Усё ў часопісах цікава

21 лютага ў філіяле “Дзіцячая бібліятэка” прайшоў бібліяфрэш “Усё ў часопісах цікава”.

У Дзень роднай мовы дзеці шукалі адказы на загадкі, дапаўнялі прыказкі і прымаўкі, вызначалі галоўныя сімвалы сваёй Радзімы. Паказвалі на карце тыя краіны, з якімі мяжуе Рэспубліка Беларусь і разглядалі старонкі любімага дзіцячага часопіса на роднай мове “Вясёлка”. Хвілінкай адпачынку быў музычны карагод. Задаволеныя мерапрыемствам, дзеці яшчэ доўгі час напявалі песні на роднай беларускай мове.

Добавить комментарий