Традыцыйна пасля Навагодніх свят у філіяле “Дзіцячая бібліятэка” праходзіць гульня-падарожжа “Развітанне з елачкай”.
Удзельнікі аматарскага аб’яднання “Ветразь” сабраліся каб развітацца з зялёнай чараўніцай і падзякаваць за радасць і весялосць, якую яна ўсім прынесла. Дзеці ўспаміналі навагоднія песні і зімовыя вершы, адгадвалі загадкі, вадзілі карагоды, гулялі і дзяліліся сваімі ўражаннямі ад раней прачытаных твораў.