«

»

Окт 19

Чэлендж “Папа может все, что угодно”

Тата – блізкае і дарагое слова, знаёмае з самага дзяцінства. Гэты чалавек заўсёды побач, ён гатовы прыйсці на дапамогу і падаць руку ў складанай сітуацыі, а яго любоў асаблівая і выключная.

Напярэдадні Дня бацькі супрацоўнікі філіяла “Дзіцячая бібліятэка” правялі чэлендж “Папа может все, что угодно”. Кожны тата, якога сустракалі, быў павіншаваны. Сапраўды, тата можа ўсё. Астравецкія таты лёгка спраўляюцца з прыгатаваннем ежы, прыбіраннем у доме, яны актыўна займаюцца спортам, выхоўваюць дзяцей, а ў вольны час ходзяць на рыбалку ці паляванне. Іх магчымасці шматгранныя і ўніверсальныя. Пра сваіх татаў з вялікай любоўю і павагай гаварылі іх дзеці. Было бачна, што тата для кожнага дзіцяці сапраўдны герой. Тата – маленькае слова, якое хавае надзвычай глыбокі сэнс.

Добавить комментарий