«

»

Сен 03

Патрыятычны ўрок “Люблю мой край”

Патрыятычны ўрок “Люблю мой край” правяла дзіцячая бібліятэка для выхаванцаў яслі-сада №5 г. Астраўца.

Дашкольнікам у цікавай і займальнай форме расказалі пра нашу Радзіму Беларусь, пра яе прыгажосць і непаўторнасць. Дзеці ўбачылі цікавыя кнігі пра Беларусь, даведаліся пра яе знакамітых землякоў. Падчас гутаркі хлопчыкі і дзяўчынкі прыйшлі да высновы, что неабходна любіць і ганарыцца сваёй краінай. Пасля мерапрыемства дашкольнікі мелі магчымасць пазнаёміцца з бібліятэкай, пагартаць кнігі і часопісы, пагутарыць з бібліятэкарамі.

Добавить комментарий