«

»

Авг 24

“Восень кліча ў школу!”

Напрыканцы лета супрацоўнікі дзіцячай бібліятэкі горада Астравец зладзілі гульнёвую праграму з такой назвай для сваіх чытачоў.

Мерапрыемства было падзелена на гульнявую пляцоўку са спартыўнымі гульнямі і эстафетамі і інтэлектуальную, дзе дзеці спаборнічалі ў літаратурных віктарынах і конкурсах. Удзельнікі мерапрыемства  мелі магчымасць  пазнаёміцца з выстаўкай кніг, прыняць удзел у конкурсе малюнкаў. А хлопчыкі і дзяўчынкі з клуба “Ветразь” паказалі ўрывак з казкі “Теремок”. Вясёлая танцавальная музыка, памятныя сувеніры ў выглядзе кніжных закладак і салодкіх пачастункаў стварылі пазітыўны настрой у прысутных.

Добавить комментарий