«

»

Авг 02

Піар-тур «Давай у бібліятэку!»

Наведвальнікі школьнага лагера “Сонейка” СШ №1 здзейснілі піар-тур “Давай у бібліятэку!”, каб даведацца, як працуе дзіцячая бібліятэка, што там ёсць цікавага, якія там існуюць правілы, як стаць чытачом і шмат іншай інфармацыі.

Бібліятэкары прарэкламавалі сваю ўстанову, расказалі пра яе аддзелы, пра абыходжанне з кнігай, паказалі самыя прыгожыя і маляўнічыя дзіцячыя кнігі. Не абыйшлося як заўжды без гульняў – “Ці добра ты ведаеш казкі?”, “Лятае, не лятае”, “Я – не Я”, “Казкі ад Нязнайкі”, “Казачная”. Дзеці патанцавалі на фізхвілінцы, адгадвалі казкі па малюнках, задавалі пытанні і дзяліліся сваімі меркаваннямі.

З вялікай цікаўнасцю наведалі школьнікі ўсе аддзелы бібліятэкі і больш за ўсё бавілі час у гульнёвым пакоі з цацкамі і кнігамі. Дзеці абяцалі прыходзіць у бібліятэку і выбіраць сабе цікавыя кнігі.

Добавить комментарий