«

»

Май 04

Відэаўрок гісторыі “Памятныя мясціны Вялікай Айчыннай вайны на Астравеччыне”

Да вялікага свята Дня Перамогі філіял “Дзіцячая бібліятэка” правяла відэаўрок гісторыі “Памятныя мясціны Вялікай Айчыннай вайны на Астравеччыне”.

Старшакласнікі мелі магчымасць пачуць паведамленне аб генацыдзе насельніцтва Астравецкага раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны, аб загінуўшых у ваенныя гады мясцовых жыхарах і асабліва прадстаўніках яўрэйскай нацыянальнасці.

Школьнікі пазнаёміліся з кнігай “Памяць. Астравецкі раён”, у якой змяшчаецца шмат інфармацыі на гэтую тэму.

Для 10-класнікаў падрыхтавалі цыкл відэафільмаў “Кропкі памяці. Астравецкі раён” пра помнікі загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Астравецкага раёна.

Добавить комментарий