«

»

Апр 27

Эстафета памяці “Была вайна… Была Перамога…”

Філіял “Дзіцячая бібліятэка” запрасіла дзяцей з дзіцячага сада №4 на эстафету памяці “Была вайна… Была Перамога…” у рамках святочных мерапрыемстваў да Дня Перамогі, якія праходзяць у бібліятэках.

Гасцям расказалі пра Вялікую Айчынную вайну, перамогу ў вайне  і свята 9 мая.

Дзеці ўважліва слухалі, адказвалі на пытанні, пагулялі ў наглядную гульню “Збяры пасылку на фронт”, дзе трэба было сабраць патрэбныя рэчы і скласці пасылку.

Маленькім удзельнікам паказалі відэа “Дзецям пра Вялікую Айчынную вайну” і прапанавалі квэст “Салют Перамогі”. Дзеці заходзілі ў памяшканне, інсталяванае пад ваенную зямлянку, ім трэба было знайсці зорачкі для салюта, які павінен быў упрыгожыць шыльду-паштоўку. Усе актыўна ўключыліся ў заданне, разглядалі рэквізіты, збіралі зоркі, фатаграфаваліся. Падчас мерапрыемства дэманстраваліся ваенныя песні і відэакліпы пра Перамогу для маленькіх гасцей, якім усё спадабалася і было цікава.

 

Добавить комментарий