«

»

Мар 30

Гульня-забаўлянка “Казачны мікс”

Школьнікі з аздараўленчага лагера “Лясная казка” Гудагайскай СШ прыехалі ў філіял “Дзіцячая бібліятэка” на гульню-забаўлянку “Казачны мікс”.

Дзеці пагулялі ў гульні “Казачны куфэрак”, “Казачныя героі”, адгадвалі загадкі па назвах казак і  загадкі-падманкі. Больш за ўсё ім спадабалася імправізаваная інсцэніроўка народнай казкі “Рэпка”. Дзеці ператварыліся ў казачных герояў і паказвалі сцэнку. Кожны страўся праявіць сябе творча і актыўна. Далей школьнікаў чакаў казачны квэст, мультфільмы і шмат цікавых гульнёвых кніг у дзіцячым пакоі. Дзеці танцавалі, весяліліся, фатаграфаваліся і абяцалі зноў прыйсці ў госці.

Добавить комментарий