«

»

Мар 28

Тыдзень дзіцячай кнігі “С книгой весело шагать”

У Астравецкай дзіцячай бібліятэцы прайшла святочная праграма “С книгой весело шагать”, прысвечаная адкрыццю тыдня дзіцячай кнігі.

На ўваходзе чытачоў чакалі казачныя персанажы, якія шчыра віталі кожнага наведвальніка. Прыемная музыка стварала ўзнёслы настрой. Вельмі хутка бібліятэка ператварылася ў чароўную казку. Дзеці падарожнічалі па станцыях, дзе іх чакалі розныя заданні і выпрабаванні. Казачныя квэсты, бібліятэчныя загадкі на вяровачцы, літаратурныя латарэі, конкурс “Чароўны куфэрак”, інсцэніроўка казкі “Рэпка”, рухомыя гульні – усё гэта мела месца на свяце. Добры настрой прысутным на свяце падарыла Варажбітка. Чарга хлопчыкаў і дзяўчынак выстройваліся за прадказаннямі. Ніхто з удзельнікаў не застаўся па-за межамі гульняў і забаў.

Дзень нараджэння кнігі атрымаўся яркім, прыгожым і маляўнічым і яшчэ раз нагадаў пра важнасць дзіцячай літаратуры.

Добавить комментарий