У шосты навучальны дзень самыя актыўныя вучні 3 “А” класа СШ №1 са сваёй класнай настаўніцай прыйшлі ў госці ў дзіцячую бібліятэку на гульню-экскурсію “Бібліятэка – кніжны дом”. Школьнікі ўжо знаёмыя з правіламі бібліятэкі, бо не раз наведвалі яе з экскурсіямі. Таму дзеці адразу пачалі вывучаць, што новага з’явілася, якія энцыклапедыі, гульнёвыя кнігі яны яшчэ не бачылі.
Госці традыцыйна больш часу праводзілі ў гульнёвым пакоі, дзе таксама гарталі кнігі, разглядалі навінкі. Бібліятэкар прапаноўвала кнігі на розны густ, а дзякуючы актыўнай, эрудыраванай настаўніцы, дзеці падабралі тое, што ім будзе карысна. Кожны вучань выбраў сабе кнігу, каб пачытаць дома.