«

»

Фев 25

Відэаінфарміна “Хто вы, містэр Каронавірус?”

Малодшыя вучні СШ №3 прыйшлі ў дзіцячую бібліятэку на відэаінфарміну “Хто вы, містэр Каронавірус?”.

Дзеці паслухалі карысную інфармацыю пра віруснае захворванне, паглядзелі відэа і мультфільмы  пра каронавірус і абарону ад яго.

Школьнікам прапанавалі гульні “Знайдзі вірус”, “Як ты будзеш ад мяне ратавацца?”, “Што лішняе?”, “Збяры пазлы”, “Правілы ў вершах”і іншыя.

Удзельнікам прапанавалі ролевую гульню пра містэра Каронавіруса, які палохаў дзяцей, але школьнікі перамаглі яго сваімі ведамі.

Кожны з гасцей атрымаў маленькі прыз.

Добавить комментарий