«

»

Янв 05

Навагодняя гульня-віктарына “Зімовая мазаіка”

Бібліятэкары дзіцячай бібліятэкі запрасілі школьнікаў з лагера “Снегавічок” СШ №3 на навагоднюю гульню-віктарыну “Зімовая мазаіка”.

Сустрэча пачалася з таго, што кожны падзяліўся ўражаннямі ад Новага года, дзеці расказалі, як адпачываюць на канікулах. Потым ім прапанавалі гульні па казках, віктарыну пра зіму, конкурс-гульню са словамі, жартоўную забаўку пра елачныя ўпрыгожванні.

Актыўна школьнікі адказвалі на пытанні віктарыны пра зімовых птушак, паслухалі цікавыя факты пра зімуючых пярнатых.

Дзеці паглядзелі мультфільм “Простоквашино”, а потым доўга гулялі ў дзіцячым пакоі, выбіралі дадому кнігі, знаёміліся з часопісамі і энцыклапедыямі.

Добавить комментарий