Дабрачынную акцыю “Рождество – время чудес” падрыхтавалі бібліятэкары Астравецкай дзіцячай бібліятэкі для дзяцей з карэкцыйнага цэнтра.
І прыйшлі супрацоўнікі бібліятэкі не адны, а з сімвалам надыходзячага года – Тыграм. Казачны герой пазнаёміўся з дзецьмі, павіншаваў іх з Калядамі, Новым годам, запрасіў прыязджаць у бібліятэку, дзе шмат казак, цацак, вясёлых мерапрыемстваў.
Ад бібліятэкараў выхаванцы атрымалі падарункі, віншаванні. Дзеці абдымаліся з Тыграм, фатаграфаваліся, смяяліся. Адчувалася, што ім патрэбна ўвага, ласка і спагада. І калі ёсць такая магчымасць, то бібліятэкары стараюцца, каб дзеці ў самых простых рэчах бачылі цуд і казку.