«

»

Ноя 28

Вясёлае падарожжа “З’ела сонейка сняжок”

Удзельнікі аматарскага аб’яднання “Ветразь” здзейснілі вясёлае падарожжа “З’ела сонейка сняжок” па творах нашага пісьменніка-земляка Станіслава Валодзькі з нагоды юбілею аўтара.

Дзеці даведаліся, што паэт нарадзіўся на Астравеччыне, паслухалі яго біяграфію, пазнаёміліся з дзіцячымі творамі.

З задавальненнем школьнікі адгадвалі вясёлыя аўтарскія загадкі, задавалі пытанні, гарталі кнігі.

Па традыцыі ў канцы мерапрыемства дзеці атрымалі невялікія прызы і сфатаграфаваліся на памяць.

 

Добавить комментарий