«

»

Сен 17

Урок радзімазнаўства “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”

Да Дня народнага адзінства 17 верасня дзіцячая бібліятэка правяла урок радзімазнаўства “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”.

Для вучняў 4-х класаў СШ №2 урок пачаўся з расповеда пра свята, якое адзначаецца ў нашай краіне ўпершыню. Школьнікі пачулі шмат карыснай інфармацыі пра нашу Беларусь: яе гісторыю, прыроду, помнікі, цікавых людзей, культурныя мясціны. Дзеці актыўна ўдзельнічалі ў гульнях “Пра Беларусь прыгожыя словы”, “Збяры пазлы”, віктарыне “Мая прыгожая Беларусь”.

На урок радзімазнаўства завіталі ў бібліятэку і выхаванцы дзіцячага сада №4. Хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся, чаму наша радзіма так называецца, якія яна мае сімвалы, пазнаёміліся з роднай прыродай і выдатнымі мясцінамі нашай краіны. Маленькія ўдзельнікі дзяліліся сваімі ведамі пра Беларусь, каментавалі відэафільм пра нашу радзіму, а ў канцы разам свявалі гімн.

 

Добавить комментарий