«

»

Авг 09

Гульнёвы час “Цудоўны свет кветак”

Наведвальнікі школьнага лагера “Лясная казка” Гудагайскай СШ прыехалі ў дзіцячую бібліятэку на гульнёвы час “Цудоўны свет кветак”, прысвечаны кветкам.

Дзеці паслухалі карысную інфармацыю пра прыгажосць кветак, даведаліся, калі яны з’явіліся на Зямлі. Школьнікі дзяліліся сваімі меркаваннямі, назіраннямі. Госці  пагулялі ў гульні “Раскажы пра сябе”, “Кветкавыя назвы”, “Збяры букет”, “Даскажы слова”, паўдзельнічалі ў конкурсе “Кветкавая паляна”, віктарыне “Кветкавы этыкет”, разгадвалі загадкі.

Доўга бавілі час госці і ў гульнёвым пакоі, дзе шмат прыгожых кніг і цацак.

 

Добавить комментарий