«

»

Июн 12

Летняя забава “По сказочным тропинкам”

Летам дзіцячую бібліятэку актыўна наведваюць школьнікі, якія бяруць кнігі па пазакласнаму чытанню. А таксама частыя госці – наведвальнікі школьных лагераў. На летнюю забаву “По сказочным тропинкам” на гэты раз завіталі атрады са школьнга лагера “Радуга” СШ №2.

 

Дзецям напомнілі правілы паводзін у бібліятэцы, расказалі пра асаблівасці абслугоўвання чытачоў, паказалі ўсе аддзелы бібліятэкі. Школьнікі пагулялі ў гульні, адгадвалі загадкі, глядзелі пазнавальнае відэа пра бібліятэку і мультфільм па казцы.

Найбольшую цікавасць дзяцей традыцыйна выклікаў гульнёвы пакой. Госці гулялі з цацкамі, гарталі маляўнічыя кнігі, адпачывалі на канапе. А самыя дапытлівыя выбралі сабе кнігі, каб пачытаць дома.

 

 

 

Добавить комментарий