«

»

Май 25

Літаратурнае падарожжа «Сустрэча з казачнікам»

Чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Ветразь” было прысвечана юбілею вядомага беларускага дзіцячага пісьменніка Васіля Віткі. Яно прайшло ў форме літаратурнага падарожжа і мела назву “Сустрэча з казачнікам”.

Дзеці паслухалі пра цікавае жыццё пісьменніка, пазнаёміліся з кнігамі, якія ён напісаў.

Дапамагалі весці мерапрыемства галоўныя героі кнігі В.Віткі Вася Вясёлкін і Вавёрачка. Для школьнікаў правялі літаратурныя гульні “Загадкі дзеда Васіля”, “Хто што робіць”, “Вясёлыя задачкі”.

У канцы госці атрымалі прызы за актыўны ўдзел у гульнях.

 

Добавить комментарий